BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава малюнкаў палітвязняў “Пачуцці” адкрываецца ў Варшаве

Выстава малюнкаў палітвязняў “Пачуцці”, арганізаваная праваабарончым цэнтрам “Вясна”, адкрываецца сёння, 10 снежня, у Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. На падзеі будзе прадстаўлена звыш 100 прац. Куратар імпрэзы — экс-зняволены, чалец Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Арцём Задруцкі.

Наколькі складана цяпер атрымаць малюнкі з-за кратаў, распавёў прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша:

– Калі ты разумееш, што ў цябе хутка пачнецца этап, ты стараешся пазбавіцца ад сваіх рэчаў, імкнешся з СІЗА пераслаць сваім сваякам. Але мы зараз ведаем, што, па-першае, не кожны мае сувязь са сваякамі. І па-другое, рэжым таксама пачаў знішчаць. Насамрэч, вельмі складана зараз трымаць гэтыя ўсе малюнкі, вершы. Але раскрыць саму ідэю можа толькі той чалавек, які праз гэта прайшоў.

Падчас вернісажу прэзентуюць і музычны альбом “Пазначаныя жоўтым”. У ім – шэсць трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. У аснове тэкстаў — сведчанні палітзняволеных, а ў аранжыроўцы выкарыстоўваюцца архіўныя запісы затрыманняў, судовых працэсаў і галасоў палітвязняў.

Падзея пачнецца 10 снежня ў 19:00.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя