BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава мастачкі Марыі Гвардзейцавай “Горкія зёлкі”

У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адкрылася выстава мастачкі Марыі Гвардзейцавай “Горкія зёлкі”.

“Гэты праект прысвечаны мемарызацыі памяці пра Халакост у Беларусі і краінах Балтыі”, — патлумачыла творца.

– Мне было цікава зрабіць даследаванне, як спалучаецца прыродная і чалавечая памяць. Я працавала з такім мастацкім метадам, як батанічны атлас. Я наведвала месцы масавых пахаванняў у Балтыі. У Беларусі для мяне гэта зрабілі сябры. І пасля ў праект я абрала 12 месцаў, па чатыры ў кожнай з краінаў, і тыя зёлкі, якія былі сабраныя з кожнага месца, я міксавала з чалавечымі валасамі, і рабіла адмысловыя калажы.

У экспазіцыі выставы – 8 шаўкаграфічных панэляў, калажы і фатаграфіі, а таксама відэаінсталяцыя, знятая дронамі.

Падзея працуе да 6 верасня.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя