Беластоцкія мастакі, аб’яднаныя галерэяй «Маршанд», на апошняй сёлетняй выставе падвялі вынікі сыходзячага году. Выстава называецца «Прэзентацыя», і на ёй творцы прадставілі лепшыя карціны, напісаныя апошнім часам.

Кажа кіраўнік галерэі Януш Жабюк:
– Мы ўжо адзначаны на культурніцкай мапе Беластоку як адмысловая інстытуцыя, якая спрыяе і развівае цікавасць да мастацтва. Як адна з нямногіх і ў Беластоку і, магчыма, нават у краіне, бо мы выдаем часопіс пра мастацтва, у якім прадстаўляем як падляшскіх мастакоў, так і розныя плыні і тэндэнцыі ў выяўленчым мастацтве. Мы таксама звяртаемся да мінулага, да гісторыі, ніхто больш у Беластоку гэтага не робіць. Таму я лічу, што наша роля вельмі важная.
На адкрыцці выставы выступіла прадстаўніца дабрачыннага фонду «Pomóż im» Крысціна Скшыцка, якая звярнулася да мастакоў з прапановай паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне і прадставіць для яго свае карціны.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя






