BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава, прысвечаная беларускаму фальклору, адкрылася ў Віцебску

Выстава “Героі беларускіх казак, міфаў і легенд” адкрылася ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання ў Віцебску, перадае БЕЛТА.

У экспазіцыі прадстаўлены каларытныя фальклорныя персанажы, якія, калі верыць легендам, жывуць на беларускай зямлі – у дрымучых лясах, старажытных сядзібах, балотах і азёрах.

Аматары народных паданняў пазнаёмяцца з Лялё – міфалагічнай істотай у вобразе жанчыны, якая засцерагае немаўлят, пакуль яны спяць, купальскім Дзядком – добрым духам, які збірае ў купальскую ноч кветкі, якія ён дорыць добрым людзям, каб яны здабылі дар бачыць утоеныя скарбы.

Хлеўнік, які жыве ў хляве і аберагае жывёлу, Гуменнік, памочнік селяніна ў сушцы збожжа, – усе гэтыя істоты, паводле вераванняў беларусаў, жылі побач, рабілі жыццё простага чалавека лягчэйшым, а іншыя, як, напрыклад, цудоўная і дэманічная лясная дзяўчына Зазоўка, “злыдні “, “апівень”, наадварот – шкодзілі.

Выстава будзе працаваць да 20 красавіка.

Фота: Белта