BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава “The Elephant in the Room” Кацярыны Еўдакімавай 

У межах фестывалю “Прадмова” адбыўся вернісаж серыі прац па рамане Сашы Філіпенкі “Слон” мастачкі Кацярыны Еўдакімавай. Выстава пад назвай “The Elephant in the Room” адкрылася 10 кастрычніка ў віленскім Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

Кацярына Еўдакімава

Паводле Кацярыны Еўдакімавай, пасля таго, як яна прачытала раман “Слон”, у яе ўзнікла ўспышка ў галаве і адразу захацелася гэта праілюстраваць і выказацца пра тое, чаму людзі не заўважаюць так званых сланоў:

-А сланы ж могуць быць у выглядзе нашых страхаў, нашых ілюзій. Мы шмат чаго не заўважаем, а вось чаму, гэта ўжо кожны сам мусіць адказаць на гэтае пытанне.

Асаблівасць серыі графічных прац Кацярыны Еўдакімавай – у выкарыстанні флуарэсцэнтнай фарбы. Некаторыя дэталі, рысы сланоў, становяцца бачнымі толькі пры вызначаным асвятленні.

Выстава “The Elephant in the Room” будзе працаваць у Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні ўсяго толькі тры дні.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя