BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава ў кавярні тэатра “Лялькі”

Беластачанка Катажына Краўзэ-Рамэйка працуе лекарам, але ў родным горадзе яе ведаюць перадусім як арыгінальную мастачку, са сваім уласным творчым стылем.

Аматары яе творчасці сабраліся ў кавярні беластоцкага тэатра «Лялькі». Тут адкрылася чарговая выстава Катажыны.

Гэта такая крыху іншая выстава, не такая як у выставачных залах, дзе шмат карцін і шмат людзей. Гэта хутчэй спатканне з маімі сябрамі і прыхільнікамі маёй творчасці. Тут мы можам разам пасядзець, паразмаўляць, выпіць піва. Гэта іншая формула выставы. І яна мне добра адпавядае. Тут мае сябры, калегі, суседзі, ну і людзі, якія сочыць за маёй творчасцю ў інтэрнэце, можна сказаць мае фаны.

Катажына Краўзэ-Рамэйка малюе каля 20 гадоў. Свае малюнкі яна пераносіць на тканіны, з якіх стварае арыгінальнае жаночае адзенне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя