BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выстава ў Пултуску: Творчасць Рэйманта вачыма мастакоў

Пра выяўленчае мастацтва. У Пултуску, у мясцовым замку, дзе месціцца Дом Палоніі, адбылося адкрыццё выставы жывапісу з удзелам мастакоў, якія паходзяць з Беларусі, – Генадзя Піцко, Таццяны Козік, Ірыны Міклашэвіч і Анджэя Філіповіча, а таксама маладой мастачкі з Казахстану Эвы Дзмітрыевай.

Выстава прысвечана польскаму пісьменніку Уладзіславу Рэйманту.

Кажа куратар выставы Кшыштаф Пякарскі:

– Чаму выстава прысвечана Рэйманту? Справа ў тым, што 2025 год Сенатам Рэчы Паспалітай абвешчаны ў Польшчы годам Уладзіслава Рэйманта. І гэта для нас стала імпульсам для стварэння цэлага фестывалю пад лозунгам: «Год Рэйманта. Вакол яго творчасці», а таксама натхніла на арганізацыю розных імпрэзаў і падзеяў вакол гэтага фестывалю. І гэтая нашая выстава з’яўляецца такой спробай адказу на пытанне: як выглядала бы мастацкая творчасць, інспіраваная літаратурнымі вобразамі Рэйманта.

Выстава, якую можна паглядзець у Пултуску, — гэта мастацкая інтэрпрэтацыя літаратурнай і культурнай спадчыны ўсходніх памежных земляў, жыццё на якіх апісваў у сваіх творах Уладзіслаў Рэймант, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1924 года. Выстава будзе працаваць да 20 ліпеня.

На адкрыцці выставу мастакі Генадзь Піцко і Таццяна Козік падарылі замку свае карціны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя