У Варшаве завяршылася выстава “Застацца”, прысвечаная беларускаму перформеру і палітвязню Алесю Пушкіну. Падзея ўключала ў сябе творы 15 еўрапейскіх мастакоў, якія падзяляюць прынцыпы і каштоўнасці творцы.
Падчас фінісажу з лекцыяй выступіў гісторык Уладзь Булаўскі. Ён распавёў пра творчасць зняволенага і яе ўплыў на віцебскую культуру.
Сваімі ўспамінамі пра Алеся Пушкіна падзялілася госця падзеі Іна, якая была знаёмая з перформерам па працы:
– Ён мне сказаў, што ён ажаніўся і цяпер вымушаны быць трошкі цішэй, бо мае малое дзіцяці. Ён распавядаў, што ў ім адбыліся вельмі глыбокія ўнутраныя змены – з гэтага маладога бунтара, якога нішто не трымае. Ён пусціў карані глыбока. Ён вельмі любіў сваю жонку, вельмі даражыў сваёй сям’ёй. Але тады ён быў перакананы, што будзе ўсё добра, што мы выйграем.
Выстава “Застацца”, прысвечаная Алесю Пушкіну, праходзіла ў Музеі Вольнай Беларусі з 6 па 20 жніўня.
Цалкам матэрыял:

Падчас імпрэзы закрыцця Уладзь Булаўскі выступіў з лекцыяй «Алесь Пушкін і Віцебск», у якой распавёў пра творчасць мастака ў 1990-я, яго ўплыў на віцебскую культуру таго часу і самыя яскравыя перформансы.














Беларускае Радыё Рацыя






