У сераду, 6 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) у 19.00 адкрыецца выстава «Застацца / Zostać», прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння Алеся Пушкіна.

Выстава аб’ядноўвае 19 прац ад 14 мастакоў і мастачак.
У экспазіцыі — і аўтары, якія натхніліся творчасцю спадара Алеся Пушкіна, і мастакі, якія даследуюць досвед выгнання, пошуку каранёў, унутранай свабоды, памяці.
У планах на вечар:
- гутарка пра Алеся Пушкiна
- выступ жаночага хору SPIEVY
- выступ DJ Xeenool
- адкрыццё экспазіцыі і аўкцыён
Працуе выстава да 20 жніўня. Уваход вольны.
Арганізатары






