BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выступы “Купалінкі” – гэта культурны супраціў таму, што адбываецца ў Беларусі

Беларуская тэатральная студыя “Купалінка”, якая цяпер працуе ў Варшаве, адзначыла сваё 5-годдзе. Да юбілею калектыў зладзіў шэраг прэм’ер. Пра іх, а таксама пра жыццё і планы аб’яднання Госця Рацыі – кіраўніца “Купалінкі” Наталля Локіць – распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

РР: 5-годдзе “Купалінкі” – з якім настроем, з якімі думкамі сустракаеце?

Наталля Локіць: 5-годдзе “Купалінкі” сустракаем радасна, таму што вельмі шмат працы ўжо зроблена. Да справаздачных спектакляў мы паказалі спектакль калядны два разы. Паказалі спектакль “Заяц варыць піва”, зрабілі вельмі класны спектакль дакументальны, які называўся “Мая вандроўка” і  мы былі ўдзельнікамі конкурса “Między nami” і гэты спектакль быў запісаны і пастаўлены на польскай мове. І ўжо да справаздачы мы прыйшлі з такім багажом, – гэта чатыры спектаклі, асновай якіх сталі беларускія казкі. Бо менавіта ў іх ёсць беларускі характар. І таму ўсе выкладчыкі, якія працавалі з нашымі групамі, яны рабілі спектаклі менавіта па беларускіх казках. Таму ў нас чатыры прэм’еры і быць нярадаснымі, немагчыма. Так, мы стаміліся, вельмі. Рэпетэцыі былі кожны дзень, перад гэтым адгрымела Купалле на Вісле. Але што можа быць лепшае, калі пасля такога фурора потым выдыхаеш і кажаш: мы гэта зрабілі!

РР: Калі вы выходзіце на сцэну, якая эмоцыя пануе?

Наталля Локіць: Я вельмі люблю выходзіць на сцэну. Спачатку вельмі хвалююся, а калі ўжо на сцэне, тады хвалявання няма, ёсць такая вялікая радасць і цеплыня, якая ідзе ад гледачоў, таму што ты, калі выходзіш на сцэну, заўсёды бачыш іх вочы. І ты разумееш, што ты ім зараз пакажаш нешта такое класнае, таму што ты працаваў, ты ведаеш гэтых дзяцей і ведаеш іх патэнцыял. І выходзячы на сцэну хочацца ўсіх абняць, сказаць, што зараз мы будзем з вамі разам і будзе такая нітка паміж намі, такая стужка працягнецца ўзаемаразумення. Пэўна так. На сцэне заўсёды вельмі цёпла і радасна.

Убачыць пастаноўкі “Купалінкі” збіраліся поўныя залі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя