BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вывучэнне беларускіх матэрыялаў у польскіх музеях

Група беларускіх даследчыкаў, якія вымушана эмігравалі ў Польшчу, занялася вывучэннем археалагічных скарбаў Заходняй Беларусі. Пра гэтыя скарбы амаль невядома ў сучаснай Беларусі. Яны былі знойдзены ў міжваенны час, калі Заходняя Беларусь была ў складзе Польшчы.

Сяржук Герасімовіч

Гэтыя даследаванні ў вялікай колькасці захаваліся ў польскіх музеях, гаворыць антраполаг і культурны географ Сяржук Герасімовіч:

Для Еўропы сярэдзіны і канца ХІХ стагоддзя археалогія была вельмі цікавая рэч, таму што паўставалі нацыянальныя дзяржавы, і каб неяк падмацаваць свае гістарычныя карані, яны ўсе займаліся археалогіяй, каб будаваць свае нацыянальныя міфы. У гэты час Заходняя Беларусь не была ў складзе БССР, то вось гэтая старонка для нас, для тых, хто жыве ў Беларусі, яна малавядомая, таму мы і назвалі яе скарбамі.

Каманда з гісторыка Уладзіміра Шыпілы, археолага Веранікі Лебедзь, антраполага і культурнага географа Сяржука Герасімовіча надалей працягне сваю работу па пошуках скарбаў Заходняй Беларусі для ўзнаўлення недаследаваных яе старонак гісторыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя