BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Wicia” – у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім

Пасля аншлагаў у Беластоку спектакль “Wicia” едзе ў Гайнаўку і Бельск-Падляшскі. Прадстаўленне з нагоды 100-годдзя беларускага паэта Віктара Шведа – гэта кранальная і аптымістычная гісторыя пра сяброўства, мары і дзяцінства.

Натхненнем для стварэння спектакля “Віця” стала творчасць і біяграфія аўтара кніг для дзяцей Віктара Шведа, які нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў вёсцы Мора. Ягоная дзіцячая паэзія ўтрымлівае ноткі гумару, якія адначасова і забаўляюць, і вучаць. Спектакль з універсальным пасылам і вялікай колькасцю музыкі будзе прыемным для гледачоў усіх узростаў. Стваральнікі спектакля спалучылі традыцыі і сучаснасць, рэп з колавай лірай, дзіцячую бестурботнасць і мудрасць дарослых. У прадстаўленні ўдзельнічаюць як дарослыя, так і дзеці, жывыя акторы і лялькі ў выкананні Юліі Гэніх.

“Што будзе, калі група сучасных дзяцей патрапіць у свет фантазіі з паэзіі Віктара Шведа?” – Задаецца пытаннем рэжысёрка і аўтарка сцэнарыя Іаанна Троц. Адказ можна атрымаць падчас спектакля.

Гайнаўка

11 чэрвеня

13:30 – арганізаваныя групы

18:00 – для індывідуальных гледачоў

12 чэрвеня / 9:00 i 11:00 – спектаклі для груп са школ і садкоў

Бельск-Падляшскі

16 чэрвеня

12:00 – арганізаваныя групы

18:00 – для індывідуальных гледачоў

18 чэрвеня / 9:00 i 11:00 – спектаклі для груп са школ і садкоў.

Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку