XII Фестываль незалежнай беларускай культуры пачаўся ва Уроцлаве. Гасцей падзеі да 20 кастрычніка чакае праграма з амаль 20-ці мерапрыемстваў для рознай аўдыторыі.

“Варта патрапіць на кожную імпрэзу, але ўсё ж кульмінацыйным стане фінальны дзень”, – распавяла суарганізатарка фэсту Наталля Хацько:
– Кульмінацыйным канешне будзе апошні дзень, бо гэта будзе з 11-ці да 20-ці гадзін. Цэлы дзень з рознымі мерапрыемствамі, кніжны кірмаш, кірмаш рамеснікаў, выступы, спевы. Можна будзе патрэніравацца ў беларускіх танцах, пабавіцца дарослым і дзецям з гуртом “Гузікі”. Напрыканцы будзе канцэрт гурта KRIWI band. Гэта будзе цікавы фольк і асаблівы настрой.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Наталля Хацько адзначыла, што сёлета на фестываль прыязджаюць госці з Варшавы, Катавіц, Сопата і іншых гарадоў Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя






