У пятніцу, 24 студзеня, у Беластоку грае канцэрт YAŪGEN.

Гэта сольны праект Яўгена Курыльчыка, музыкі, колішняга ўдзельніка вядомых беларускіх гуртоў.
Вечар акуне вас у свет містычнай і магутнай беларускай музыкі.
Спадар Яўген прадставіць свой сольны праект у стылі neofolk, у якім зліваюцца сучасныя тэхналогіі з традыцыйнымі інструментамі з усяго свету.
У праграме — песні з альбома «U haju», які выйшаў летась, а таксама кампазіцыі, якія перадаюць прыгажосць і моц беларускай песні.
Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы ці на ўваходзе.
Арганізатары






