Мінінфарм унёс у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Youtube-канал беларускага паэта Андрэя Хадановіча. Пра гэта ён сам паведаміў на сваім Фэйсбуку, які, дарэчы, таксама прызнаны «экстрэмісцкім».

“Летась яны палічылі экстрэмісцкімі матэрыяламі мае тэлеграм-каналы. Зараз – мой ютуб-канал і маю старонку на фэйсбуку. Дзякую ім за ўвагу да маёй працы. Прызнаюся, што такая ўвага матывуе і натхняе на далейшую дзейнасць. Проста ў найбліжэйшыя дні запішу для ютубу некалькі новых “экстрэмісцкіх” выпускаў пра незалежную беларускую літаратуру, якая – нягледзячы на ўсе нягеглыя спробы яе знішчыць – жыве!” – напісаў Андрэй у сваім Фэйсбуку.
На сваім Youtube-канале Хадановіч расказвае пра беларускую і сусветную літаратуру. Нядаўнія выпускі прысвечаныя творчасці Мойшэ Кульбака і Якуба Коласа.
Беларускае Радыё Рацыя






