YouTube выдаліў акаўнты шэрагу беларускіх дзяржаўных медыя.

YouTube выдаліў акаўнты інфармацыйнага агенцтва АТН, «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5», «Беларусь 4. Брэст», «Беларусь 4. Віцебск», «Беларусь 4. Гомель», «Беларусь 4. Гродна», «Беларусь 4. Магілёў», Factor.by, ZonaX, Radius-FM, Radius FM House, радыё «Сталіца», радыё «Першы нацыянальны канал» і радыё «Беларусь».
Гэта вынік санкцыяў, якія былі накладзеныя на Белтэлерадыёкампанію, і нарэшце Youtube прыняў рашэнне іх выканаць, паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя






