Зрабіць выпуск музычнага альбома з песнямі расстраляных паэтаў і дапрацаваць праект як паўнавартасны спектакль сёлета разам з камандай плануе беларуская рэжысерка тэатру, актрыса Жэня Давідзенка. Такі творчы прадукт таксама плануецца паказаць на Гданьскай сцэне, — распавяла суразмоўца:
— Два гады таму, калі набліжалася дата ночы расстраляных паэтаў, Чорнай ночы, з’явілася ідэя зрабіць нешта большае, чым проста чытанні вершаў у мікрафон. Мажлівасці зрабіць паўнавартасны спектакль не было, таму з’явілася ідэя пераасэнсаваць вершы: выбраць творы розных паэтаў і перарабіць іх у песні.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Жэня Давідзенка дадала, што не так даўно атрымала стыпендыю Гаўдэ Палонія, у рамках якой прыступіла да напісання п’есы, абапіраючыся на раман аднаго польска-беларускага аўтара.
Беларускае Радыё Рацыя