За апошнія дзесяць гадоў колькасць школьнікаў, якія вучацца па-беларуску, скарацілася амаль на траціну, у той час як навучанне на рускай мове працягвае расці.

Пра гэта сведчаць дадзеныя, прааналізаваныя выданнем «Позірк» на падставе статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Паводле звестак, на канец 2024 года па-беларуску навучаліся каля 88,9 тысяч школьнікаў – на 34,4% менш, чым у 2014-м. Адначасова колькасць тых, хто вучыцца на рускай мове, вырасла амаль на чвэрць – з 808 тысяч да больш як 991 тысячы.