У Варшаве адкрылася выстава Таццяны Козік “За гарызонтам”.
“На гэтай імпрэзе – працы, якія я зрабіла за 2023 і 2024 год. Я выбрала найлепшае з таго, што маю”, – распавяла мастачка.
– Працы выкананыя ў адной тэхніцы, але яны розныя па стылі. Асноўная частка прац выканана як больш дэкаратыўна-эмацыйныя працы, якія расказваюць пра мае пачуцці. Кожная праца эмацыйна-пачуццёвая. Другая частка прац – гэта рэалістычныя працы. Усе працы другой часткі адной тэмы – тэмы “Над возерам”.
Выстава Таццяны Козік працягнецца да 20 жніўня ў прасторы “Piwnica62”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя