Пачаўся збор подпісаў да кампаніі Meta з патрабаваннем дадаць беларускую мову ў сацсеткі Instagram і Threads. Петыцыя ўжо ў першыя гадзіны працы пачала набіраць подпісы. На платформе change.org яе зарэгістраваў карыстальнік Захар Яноўскі.

«Насельніцтва Беларусі складае 9 мільёнаў чалавек, якія актыўна карыстаюцца Instagram і Threads, але мы вымушаныя карыстацца расейскай, украінскай альбо ангельскай версіямі службаў Meta з тае прычыны, што нашая родная мова ў іх адсутнічае», адзначаецца ў звароце. Яноўскі адзначыў, што гатовы зарганізаваць для кампаніі Meta як каманду прафесійных перакладнікаў, так і каманду мовазнаўцаў-валянцёраў для выканання перакладу зараз і падтрымцы беларускай версіі службаў у будучыні.






