На пачатку кастрычніка клуб гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863» знайшоў новае, і галоўнае, хоць і арандаванае, але ўласнае памяшканне ў Беластоку. Беларускі клуб ужо набірае папулярнасць на Падляшшы і ўдзельнічае ў масавых рэканструкцыях гістарычных падзей, аднак існуе за ўласныя сродкі і адчувае недахоп новых сяброў. Зараз сядзіба клуба месціцца па адрасе: Bitwy Białostockiej 7, lok. 112, Białystok, Poland, а сустрэчы адбываюцца кожны аўторак з 18:00 да 20:00.

Наша карэспандэнтка пабывала на сімвалічным адкрыцці памяшкання і пагаварыла з сябрам клуба, Алексеем Трубкіным пра будні, планы і мары Клуба.
РР: На базе новага памяшкання, што будзе даступнае? Раней былі швейныя машынкі, стол. Праходзілі абмеркаванні, паказ таго, што набылі, склад.
Аляксей Трубкін: Так. У прынцыпе, усё тое, што пералічана вышэй. Тут можам захоўваць рэчы, іх ужо назбіралася даволі шмат. Будзем збірацца, арганізоўваць майстар-класы. Памяшканне не такое вялікае, але ўтульнае. Лічу, што яно будзе задавальняць усе патрэбы, каб захоўваць рэчы, арганізоўваць пашыў строяў, рабіць паказы.
Зараз мы актыўна шукаем ахвотных, публікуем аб’яўкі пра тое, што набіраем жадаючых, хто хоча займацца рэканструкцыяй. У нас некалькі кірункаў, не толькі паўстанне. Зараз адкрытыя вакансіі на рэканструкцыю строяў балахоўцаў, ваяроў сярэднявечча, ёсць з чаго выбраць. Таму заклікаем усіх, хто можа яшчэ не да канца адважыўся, далучацца.
Цяпер клуб гістарычнай рэканструкцыі Invictus “1863” (Беласток) можна падтрымаць на платформе https://buycoffee.to/invictus-1863.
Цалкам гутарка:









Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з архіва Клуба






