BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Закрыты паказ фільма «Бег насустрач» у Варшаве

У сераду, 18 верасня, у прасторы «MIT» адбудзецца закрыты паказ фільма Паўла Аўсіевіча «Бег насустрач».

Дата: 18 верасня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава.

 «Бег насустрач» — дэбютны фільм незалежнай каманды з Беларусі. 

Рэгулярныя працэдуры, сэнс якіх вядомы толькі доктару і пацыенту, раптоўна перарываюцца. 

Лекар знікае, і ў героя пачынаюцца моцныя галаўныя болі. У снах да яго прыходзіць яго цёмны бок, а наяве, губляючы кантроль, герой здзяйсняе серыю забойстваў. 

Паглыбляючыся ў хаос, герою выпадае пазнаёміцца ​​са сваім ценем і ўсвядоміць, кім ён з’яўляецца насамрэч. 

Фільм вось-вось адправіцца на фестывалі, а перад тым аўтары запрашаюць на закрыты кінапаказ, дзе можна будзе і абмеркаваць фільм наўпрост са стваральнікамі, і паслухаць гісторыі са здымкаў у розных кутках Менска. 

Квіткі коштам 40 злотых набывайце па спасылцы.

Арганізатары