Рабіць фотаздымкі вядомы беларускі палітык Зянон Пазьняк пачаў з 14 гадоў. Фотаздыкі і напісанне вершаў сталі б яго любімай справай, калі б не палітыка. Ён з дзяцінства разумеў, што жыве ў несвабоднай краіне.
Яго фатаграфіі сталі часткай гісторыі і чакаюць свайго часу, кажа Зянон Пазьняк:
-Занятак, да якога ідзе душа, – гэта пісаць вершы і рабіць фатаграфіі. Але прыйшлося займацца зусім другім… Я ёсць майстра фатаграфіі, якая заснаваная была на фотастужцы. Я магу зрабіць тое, што не зробіць ніхто. Гэта я гавару таму, што я ведаю гэта.
Шмат здымкаў надрукавана асобнай кнігай, а таксама многія свае кніжкі Зянон Пазьняк ілюструе сваімі ж здымкамі.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя