21 верасня ў Музеі Вольнай Беларусі беларускі пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў раскажа, як жанчыны ўплывалі на лёс народа і пераломныя моманты жыцця краіны.
Уладзімір Арлоў адкрые цікавыя і многім невядомыя факты пра нашых славутых суайчынніц:
— асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую;
— Сафію Полацкую, каралеву Даніі;
— правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім;
— пісьменніцу і тэатральную дзяячку Францішку Уршулю Радзівіл
— авантурніцу, мемуарыстку Саламею Пільштынову;
— Эмілію Плятэр і гераіняў вызвольных паўстанняў 1830–1831 і 1863–1864 гг.;
— міністарку Першага Ураду БНР Палуту Бадунову.
Пасля лекцыі будзе магчымасць набыць кнігі аўтара і іншых беларускіх пісьменнікаў ад выдавецтва «Камунікат», а таксама паўдзельнічаць у віктарыне з літаратурнымі прызамі.
Пачатак а 16-й гадзіне.