BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Запусціўся сайт пра забароненыя ў Беларусі кнігі

Беларускі ПЭН запусціў сайт bannedbooks.penbelarus.org. На ім сабраныя спісы забароненых кніг, некаторыя гісторыі аўтараў і іх твораў, юрыдычныя наступствы забароны, аналітычныя матэрыялы. Там можна знайсці ўсю інфармацыю пра забароненыя ў Беларусі кнігі.

Фота: penbelarus.org

Гэты сайт – напамін: нават калі кнігу забараняюць, яна не знікае. Бо слова працягвае жыць, пакуль ёсць тыя, хто хоча яго прачытаць.

Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Дакументуецца кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута.

Сёння ў Беларусі:

  • 222+ кнігі забаронены з палітычных і ідэалагічных прычын;
  • 179+ аўтараў пад забаронай;
  • 5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў;
  • не менш за 40 людзей слова ў няволі.

Таксама Беларускі ПЭН прэзентаваў выставу пра забароненыя ў Беларусі кнігі на адкрыцці 91-га Кангрэса Міжнароднага ПЭНа ў Кракаве.

Паводле прэс-рэлізу