З 10 па 13 ліпеня на паляне Барык пройдзе пяты фестываль Tutaka — адна з галоўных падзей сучаснай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці. Арганізатары падрыхтавалі насычаную праграму з канцэртамі, кінапаказамі, адукацыйнымі мерапрыемствамі і прасторай для адкрытага дыялогу. Асаблівую ўвагу на Tutaka абяцае прыцягнуць стэнд Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.

Кажа намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:
– Будзе стэнд на працягу трох дзён – ад пятніцы да нядзелі. Можна будзе зайсці на наш стэнд і сфатаграфавацца з Зубраняткам Бронікам. Ён чакае дзяцей, удзельнікаў фестывалю. Таксама можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах з Валерыяй Шкодай, яна займаецца «павукамі», але не з саломы, а з паперы, і можна будзе прыйсці, зрабіць сабе «павука», а таксама можна будзе зрабіць сабе на памяць торбу з лагатыпам Цэнтра.
У праграме Цэнтра — адукацыйныя сустрэчы, дыскусіі і майстар-класы, якія дапамогуць глыбей пагрузіцца ў беларускую спадчыну і сучасныя грамадскія працэсы. Сярод мерапрыемстваў — прэзентацыя кнігі Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў. Успаміны», панэльная дыскусія «Я з Падляшша, я беларус?» з удзелам розных пакаленняў, а таксама прэзентацыя дзейнасці Цэнтра.
Пазнаёміцца з праграмай фестываля можна тут: https://tutakafest.org/be/#ed-708531267.
Цалкам матэрыял:





Беларускае Радыё Рацыя
Фота ЦБК і Tutaka.






