BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Завяршаецца прэзентацыйны тур Ганны Кандрацюк па Беласточчыне

Амаль завяршыўся прэзентацыйны тур пісьменніцы і журналісткі Ганны Кандрацюк па Беласточынне. На ім яна прэзентавала сваю новую кнігу «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». У мінулую нядзелю сустрэча адбылася ў Беластоку ў прасторы «Новая Зямля».

А раней прэзентацыі прайшлі ў Нарве, Гарадку, Нараўцы і Бельску-Падляшскім.

Кажа Ганна Кандрацюк:

– Кожная сустрэча ўразіла, бо кожная была на свой спосаб іншай. Вось у Гарадку мы вельмі многа гаварылі пра Каліноўскага. І людзі былі зацікаўленыя, бо гэта іх зямляк, пачалі пра яго інакш думаць. Амаль ніхто не меў яшчэ кніжкі ў руках, так што пра кніжку не пагаворыш. Апрача Беластока, бо тут ужо прыйшлі людзі, якія прачыталі кніжку, якія выказваліся.

Апошняя сустрэча прэзентацыйнага туру Ганны Кандрацюк адбудзецца ў аўторак, 16 снежня, у Гайнаўцы ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка». Пачатак а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя