18 чэрвеня ў Бельску-Падляшскім адбыўся завяршальны паказ спектакля “Віця”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння беларускага дзіцячага паэта Віктара Шведа. Пастаноўка, якая ўжо паспела заваяваць гледачоў у Беластоку і Гайнаўцы, і зараз прайшла вельмі цёпла і кранальна.

Разам з маленькамі акцёрамі кажа рэжысёрка спектакля і выканаўца ролі маці паэта Іаанна Троц:
–Дзеці вельмі стараюцца, яны сапраўды набываюць гэтыя веды.
-Ведаю вершы Віктара Шведа “Чорны кот” і “Караблік”. Вельмі-вельмі люблю.
-Мне падабаецца, мы граем, спяваем.
Уражаннямі дзеліцца падляшскі лірнік Сяргей Лукашук, які сыграў дзеда Віктара – Іллю:
–Гэты спектакль цудоўны, ён цікавы. І гледачам, дзеткам спадабаецца, таму што ёсць спалучэнне сучаснасці з традыцыяй. Малыя ў зале, бачу, гуляюць разам з дзеткамі, што на сцэне. Былі і дарослыя, было многа маіх знаёмых.
Усяго спектакль “Віця” сабраў каля 1,5 тысячы гледачоў — дзеці са школ і садкоў трапілі ў свет дзіцячай фантазіі, а вячэрнія паказы сталі сапраўдным святам для ўсёй сям’і і ўсіх, хто цэніць беларускую мову і культуру. Пастаноўка стала магчымай дзякуючы падтрымцы Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку.
Цалкам матэрыял:









Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і ЦБК