BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Завяршыўся 43-ці Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі

Цягам тыдня ў Гайнаўцы праходзіў 43-ці Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі. Рашэннем сябраў журы гран-пры атрымаў ансамбль праваслаўнай царкоўнай музыкі «Varslavia» з Варшавы. Аб выніках фестывалю распавёў протаярэй, настаяцель Сабора святой троіцы Міхал Нігерэвіч

— Сёлетні фестываль быў сапраўды вялікім, і на вялікім роўні мастацтва. Сёлета, на жаль, няма хораў з усходу, з Беларусі, з Расеі, з Украіны. Але гэта не ад нас залежыць. Як будзе далей — пабачым.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Удзел у фестывалі ўзялі хоры з Падляшша, Літвы, Латвіі, Сербіі і Македоніі. Спецыяльным гасцямі свята сталі ўдзельнікі хора «Universitas» з Румыніі.

Беларускае Радыё Рацыя