BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зазімкі, прысвечаныя Адаму Міцкевічу

21 снежня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбудуцца літаратурна-музычныя зазімкі “Адам Міцкевіч – таленавіты сын зямлі Наваградскай”, прысвечаныя 225-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Пісьменнік, паэт і перакладчык, педагог і драматург – за сваё жыццё Адам Міцкевіч стаў тым, каго і праз 225 гадоў ведаюць усе. Яго рамантычныя, драматычныя і эпічныя паэмы да спадобы шматлікім пакаленням людзей і пакінулі яркі след у жыцці. Адам Міцкевіч – адзін з тых, хто аказаў вялікі ўплыў на станаўленне беларускай літаратуры. Творчая спадчына майстра слова складаецца з вялікай колькасці вершаваных і празаічных твораў. У арсенале пісьменніка таксама гістарычныя аповесці, балады, паэмы.

У 2023 годзе адзначаецца 225-я гадавіна з дня нараджэння вялікага паэта, імя якога ЮНЕСКА ўнесена ў спіс знамянальных дат. Адам Міцкевіч з’яўляецца выхадцам з Беларусі, які з дзяцінства спазнаў жыццё беларускага народа, ведаў яго вусную народную творчасць, культуру, высока шанаваў яго мову.

Мерапрыемства, прысвечанае Адаму Міцкевічу, будзе напоўнена чытаннем твораў выдатнага паэта эпохі рамантызму, відэаролікамі, прэзентацыямі. Вядучыя раскажуць пра сувязь паэта з Наваградскай зямлёй, падмацоўваючы гэтае фота- і відэарадамі. Без увагі не застануцца і важныя гістарычныя падзеі творчай біяграфіі публіцыста.

Беларускае Радыё Рацыя