BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зборнік Ігара Кулікова выйшаў у выдавецтве hochroth Minsk

Выдавецтва hochroth Minsk працягвае радаваць чытачоў навінкамі. Гэтым разам з друку выйшаў зборнік вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “БЯС КРАЙ”.

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя са жніўня 2020 па сакавік 2024 года, а таксама жменя ранейшых, але звязаных з рэштаю калі не падзейна, то змястоўна.

Выдавец Дзмітры Строцаў дзякуе аўтару за давер, а мастачцы Дар’і Куліковай за цудоўную ілюстрацыю, якая традыцыйна аздабляе першую старонку гэтай адмысловай серыі.

Гэта ўжо восьмая кніга ўласнай паэзіі ў даробку Ігара Кулікова.

Менскі паэт Ігар Кулікоў піша вершы і перакладае, пераважна паэзію з англійскай і санскрыту. Сярод перакладзеных твораў — «Брацтва Пярсцёнка» і «Ліст Нігла[ru]» Джона Р. Р. Толкіна, «Чытво» Чарлза Букоўскі, Першае кола Рыгведы, урыўкі з Магабгараты, паасобныя вершы з творчасці Бгартрыгары, выбранае з Роберта Фроста.