Пераклад на дацкую мову зборніка вершаў Ганны Янкута «Канстытуцыя» друкуе выдавецтва Forlaget Silkefyret. Гэта першая кніга беларускай паэткі і пісьменніцы, якая выходзіць у перакладзе. Нашумелы зборнік, дзе пад адной вокладкай беларуская аўтарка спалучае законы і паэзію, пераклала на дацкую мову Трынэ Сёндэргаард (Trine Søndergaard).

Ганна Янкута адзначае, што пазнаёмілася з дацкай перакладчыцай дзякуючы праекту Freeallwords, у якім рыхтуюцца пераклады беларускіх і ўкраінскіх аўтараў на замежныя мовы. «З праекта ўся гэтая гісторыя і пачалася, — дзеліцца Ганна ў сацыяльных сетках. Падрабязнасцямі працы над перакладам падзялілася ў Facebook і Трынэ Сёндэргаард.
«Перакладала з расейскай і беларускай мовы, разумеючы, што Ганна зрабіла версію ўласных вершаў па-расейску, але і агучыла вершы па-беларуску. слухала іх, каб злавіць рытм, гук, пісьмовую рыфму, інтанацыі. Вітаем кнігу!» — падсумавала перакладчыца.






