«Зэкамерон» у Беластоку. «Свабодныя купалаўцы» пакажуць спектакль па творы палітзняволенага адваката Максіма Знака ў рамках тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход».

Сам фестываль пройдзе з трэцяга да дзявятага кастрычніка. Беларусы пакажуць свой спектакль два разы 5 кастрычніка. Запрашае – намесніца дырэктара цэнтра беларускай культуры у Беластоку Ілона Карпюк, яны выступаюць партнёрамі тэатральнага фестывалю.
– Адукацыйны бок гэтага фестывалю. З другога боку важны сімвалічны і вельмі важны заклік не забываць і ведаць, што адбываецца, браць голас найчасцей як гэта магчыма.
Запрашаем сардэчна на спектакль “Зэкамерон” на аснове тэкстаў Максіма Знака ў рэжысуры Войцэха Урбанскага, які будзе прадстаўлены незалежнай тэатральнай групай “Купалаўцы” ва ўніверсітэцкім цэнтры культуры 5 кастрычніка ў 17.00 – першы спектакль, у 19.30 – другі спектакль. Пасля другога спектакля размова з акцёрамі.
Акрамя беларусаў на фестываль прыязджаюць тэатральныя калектывы з пяці краін: Літва, Грузія і Арменія, Сербія і Паўночная Македонія, таксама выступяць на завяршэнне – акторы мясцовага драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі. Фестываль пачынаецца 3 кастрычніка. Беларускае радыё рацыя – інфармацыйны партнёр тэатральных сустрэч у Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя






