У Варшаве ладзяцца паказы спектаклю “Зэкамерон” паводле кнігі адваката і палітвязня Максіма Знака.

Адна пастаноўка адбылася: у пятніцу, 21-га чэрвеня. Яшчэ дзве запланаваныя на суботу і нядзелю, 22 і 23 чэрвеня.
Пра тое, як ладзілася падрыхтоўка да імпрэзы, распавёў музыка і акцёр спектаклю Уладзімір Пугач:
– Амаль паўтара месяца мы проста сядзелі і чыталі гэта ўсё. Думалі, як з гэтага зрабіць п’есу. Я не разумеў, як гэта ўсё адбудзецца. У цябе на вачах людзі, якія ў гэтым добра разбіраюцца, ствараюць нейкую такую “тканіну”, якая працуе, якая жыве. Мяне спачатку папрасілі напісаць песні да спектаклю, а пасля прапанавалі паўдзельнічаць.

У спектаклі таксама задзейнічаныя вольныя купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.
Паказы адбываюцца на пляцоўцы Scena Przodownik.






























Беларускае Радыё Рацыя






