Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе, з’явіўся ў выглядзе новай аўдыёкнігі audiobooks.by у агучцы Віталя Краўчанкі.

Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці. Пераклад на беларускую мову здзейсніў Сярж Мядзведзеў, у папяровым выглядзе кніга выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч”.
Папяровую версію можна купіць на сайце “Кнігаўка”. Цана аўдыёверсіі – 6,99$, але першую частку можна бясплатна паслухаць на Youtube.






