У Беластоку адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам і бардам Змітром Бартосікам і спявачкай Юстынай Карпіловіч.

Зміцер Бартосік прапануе смяяцца скрозь слёзы — з яго неверагодных, анекдатычных гісторый. А плакаць скрозь смех можна будзе, слухаючы баладныя споведзі Юстыны Карпіловіч, маладой спявачкі, якая праз музыку асэнсоўвае, што з намі адбываецца апошнія гады.
Зміцер Бартосік як пісьменнік дэбютаваў кнігай апавяданняў з уласнага жыцця «Чорны пісталет». Таксама ён аўтар двух альбомаў сваіх песень. Кніга падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы…» прынесла пісьменніку некалькі прэмій. Паводле яе Беларускі Свабодны тэатр паставіў спектакль.
У сваю чаргу кніга «Забіць Упалмінзага» завяршае яго трылогію «Падарожжаў Свабоды». Набыць яе і падпісаць можна будзе на сустрэчы, якая запланавана а 19-й гадзіне 12 траўня ў беларускім хабе «Новая зямля» на вуліцы Святога Роха 5.
Арганізатары






