BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Бартосік: Я вырашыў узняць настрой беларусам

Неўзабаве бард і пісьменнік Зміцер Бартосік парадуе аматараў беларускай літаратуры новай кнігай. Ён вырашыў узняць настрой беларусам, якія апошнім часам засумавалі, зборнікам вясёлых гісторый. Але і ранейшыя кнігі пісьменніка карыстаюцца папулярнасцю.

Кажа Зміцер Бартосік:

– У мяне столькі ў галаве засталося розных смешных гісторый з жыцця, я люблю гэтыя байкі расказваць за сталом. Усе так рагочуць над гэтымі байкамі. То давайце я іх раскажу не толькі за сваім сталом, няхай гэты стол крыху пашырыцца. Там справа, канешне, у інтанацыі. Інтанацыя важная падчас гэтых размоваў. Але я паспрабую навастрыць сваё пісьменніцкае пісьмо так, каб хаця бы імітаваць гэтую інтанацыю з дапамогай сінтаксісу і пунктуацыі.

У 2017 годзе Зміцер Бартосік за кнігу «Быў у пана верабейка гаварушчы» атрымаў адразу дзве літаратурныя прэміі – імя Ежы Гедройця і імя Алеся Адамовіча.

Цалкам размова:

Беларускае Радыё Рацыя