Пісьменнік і барт Зміцер Бартосік апошнім часам стаў адным з галоўных начытвальнікаў беларускіх аўдыёкніг. На яго рахунку іх ужо больш дваццаці. Сёлета ён начытаў кнігу «Сцебуракаў лёс», якую падрыхтаваў да друку і выдаў паэт Усевалад Сцебурака.

Зміцер Бартосік распавёў пра асаблівасці гэтай кнігі:
– Усевалад Сцебурака проста ўзяў інтэрв’ю ў свайго дзеда і бацькі і літаратурна іх апрацаваў. Я проста лішні раз пераканаўся, наколькі гэтыя як бы падобныя лёсы людзей з Заходняй Беларусі, наколькі яны непадобныя дэталямі трагічнымі, дэталямі драматычнымі, дэталямі страшнымі. І яшчэ апісана ўсё непрыгожай простай мовай. Ад гэтага яшчэ больш уразлівей і страшней.
Сярод беларускіх пісьменнікаў, кнігі якіх начытаў Зміцер Бартосік, – Сяргей Дубавец, Алесь Бяляцкі, Барыса Пятровіча, Андрэй Федарэнка, Ігар Бабкоў, Уладзімір Сцяпан і іншыя. Большасць гэтых кніг можна адшукаць на адмысловых рэсурсах беларускіх аўдыёкніг, або непасрэдна на youtube.
Беларускае Радыё Рацыя






