BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Бартосік працуе над начыткай чарговай аўдыёкнігі

Вядомы беларускі пісьменнік і бард Зміцер Бартосік працуе над начыткай чарговай аўдыёкнігі. Гэтым разам гэта раман Валерыя Гапеева «Пазл».

Гэта няпросты твор, бо ў ім паказана прырода чалавечага граху, – кажа Зміцер Бартосік.

-Зараз працую над чарговай кнігай Валерыя Гапеева. Гэта ўжо не дэтэктыў, але як бы так культурна ахарактэрызаваць – “кінгаўшчына” такая ў добрым сэнсе гэтага слова. Там адзін грэх спараджае другі грэх. Сама прырода граху, калі ты пачынаеш грашыць, ты запускаеш гэтае грэшнае кола. І яно захоплівае іншага чалавека, іншага і іншага.

Гэта ўжо другі раман Валерыя Гапеева, над якім працаваў Зміцер Бартосік. У 2022 годзе у фармаце аўдыёкнігі выйшаў раман «Ноч цмока». Раман «Пазл» таксама будзе размешчаны на платформе інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». На рахунку Змітра Бартосіка ўжо больш 30 аўдыёкніг.

Беларускае Радыё Рацыя