Субота, 8 лютага 2025 года. Пачатак: 19:00.
Дзе: Białystok Music Club, вул. Legionowa 14/16 (уваход праз Pub Beer4You).

Уваход: вольны данат.
Запрашаем на незвычайны вечар, напоўнены шчырымі гісторыямі, жывымі эмоцыямі і прыгожай музыкай. Зміцер Бартосік, вядомы беларускі бард, журналіст і пісьменнік, прапануе вам:
Прэзентацыю кнігі “Забіць упалмінзага” – анекдоты і апавяданні, якія заснаваныя на рэальных падзеях.
Аўтарскія песні 90-х гадоў і віленскія балады, якія пранясуць вас праз час і прастору.
Класіка ў перакладах Рыгора Барадуліна: творы Аляксандра Вярцінскага, Булата Акуджавы і Ўладзіміра Высоцкага.
Усё гэта ў суправаджэнні баяна, які для вас выканае цудоўная Тацяна Карпіловіч.
Гэты вечар абяцае стаць незабыўным падарожжам у свет песень, аповедаў і сапраўдных эмоцый.
Не прапусціце!
Арганізатары





