У суботу, 26 ліпеня, у Шчэціне ў Łąka Kany (przy Teatrze Kana) (Zygmunta Duczyńskiego 11/1) адбудзецца творчы вечар барда і літаратара Змітра Бартосіка. Пачатак 18.00.

У праграме:
Неверагодныя, вясёлыя і кранальныя гісторыі з жыцця, прачытаныя і расказаныя самім аўтарам.
Прэзентацыя кнігі «Забіць Упалмінзага».
Аўтарскія песні, беларускія рамансы 1990-х і жывая музыка — у выкананні ўсёй сям’і Бартосікаў.
Юстына Карпіловіч, музыка і паэтка, дачка спадара Змітра, падзеліцца сваімі баладнымі творамі пра нас і пра сёння.
Тацяна Карпіловіч (баян) і Геральд Бартосік (флейта) дададуць гукавога хараства сустрэчы.
Уваход — вольны данат (рэкамендаваны — ад 30 злотых).
Арганізатары






