У пятніцу, 14 лістапада, у Вільні ў пабе Alaus Namai (Goštauto g. 8) граюць канцэрт Зміцер Бартосік і Таццяны Карпіловіч.

14 лістапада – дзень нараджэння спадара Змітра, таму вечар абяцае быць цёплым, шчырым і святочным.
У праграме “Мне б нарадзіцца шэрым віленскім катом” прагучаць: рамансы, балады і песні на вершы Вярцінскага, Акуджавы і Высоцкага ў перакладзе Рыгора Барадуліна; песні самога спадара Змітра, сярод якіх асаблівае месца займае віленскі цыкл.
На баяне акампануе Таццяна Карпіловіч, і разам яны ствараюць непаўторную атмасферу цеплыні, гумару і музычнай гармоніі.
Гэта будзе вечар, калі хочацца смяяцца, плакаць і спяваць разам з тымі, хто стварае сапраўдную песенную гісторыю.
Уваход – данаты.
Арганізатары






