BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Дзядзенка: Мой новы раман удалося выдаць толькі ў замежжы

Выдавецтва Фонд Kamunikat.org працягвае пашыраць кола сваіх аўтараў. Пабачыла свет кніга Зміцера Дзядзенкі «Гульні Цырцэі». Гэта гістарычны крымінал, які апавядае пра падзеі 1920 года ў Беларусі і перадусім на Аршаншчыне.

Кажа Зміцер Дзядзенка:

– Адзінае, што было абсалютна рэальнае, на чым грунтавалася гэтая кніга, – гэта дзіцячая імперыя, якая там апісваецца, з усімі ейнымі, скажам так, фішкамі, і ўласныя грошы, і ўласная дзяржава, уласнае войска, пошта і г.д. А ўсё астатняе – гэта не столькі можа быць уласна аршанскі матэрыял, сколькі апісанне той эпохі стагадовай даўніны.

У рамане «Гульні Цырцэі» няма высакародных герояў у белых плашчах. Затое ёсць таемныя бардэлі, сялянскія паўстанні і чэкісты, якія не маюць літасці ні да каго. А яшчэ ёсць дзіцячая імперыя, якая жыве сваім жыццём узбоч дарослага свету.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя