BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зміцер Вішнёў: Праца над раманам прынесла мне задавальненне

Лонданскім выдавецтвам «Скарына» ў фармаце кніжнага праекта «33 кнігі для іншай Беларусі» выдадзены новы раман Змітра Вішнёва «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Гэта ўжо трэці раман пісьменніка. Першы ягоны буйны празаічны твор «Замак пабудаваны з крапівы» ў 2014 годзе выйшаў і па-нямецку.

Пісьменнік Зміцер Вішнёў.
Зміцер Вішнёў

Кажа Зміцер Вішнёў:

– Я атрымаў вялікае задавальненне і кайф ад працы над гэтай кнігай. У прынцыпе я зрабіў тое, што хацеў. Кніга цалкам атрымалася такой, якой і была задумана. І для мяне было важна, каб менавіта Серж Мінскевіч, Юры Гумянюк, Алесь Родзін, Ярыла Пшанічны, каб яны заставаліся побач са мной. Безумоўна, гэта дзеля памяці, хацеў зафіксаваць іх і для сябе і для нашай культурніцкай прасторы. Таму што для мяне яны жывыя.

Зміцер Вішнёў вядомы ў Беларусі таксама і як кіраўнік выдавецтва «Галіяфы». У 2022 годзе тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасць “Галіяфаў” была прыпынена на падставе загада Міністэрства інфармацыі. Пасля заканчэння тэрміну забароны выдавецтва спыніла сваю дзейнасць – не прайшло дзяржаўную пераатэстацыю. Згубіўшы сваё выдавецтва, Зміцер Вішнёў з’ехаў у замежжа і зараз жыве ў Берліне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя