У Менску выпушчаны два памятныя значкі, прысвечаныя класіку беларускай літаратуры, паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, перакладчыку, кінасцэнарысту, аўтару збору твораў у 25 тамах Уладзіміру Караткевічу (1930-1984).

У аснове значкоў – аўташарж пісьменніка, намяляваны ў 1967 годзе. На адным значку напісана: “95 гадоў. Уладзімір Караткевіч”, на другім – словы: “Быў. Ёсць. Буду. Уладзімір Караткевіч”. Разам са значкамі выйшла з друку і картка з афарызмамі.


Нагадаем, што 26 лістапада таленавітаму пісьменніку Уладзіміру Караткевічу спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння.
Беларускае Радыё Рацыя





