Пра гэта калектыў напісаў у сацсетках.
“Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень”, — гаворыцца ў акаўнце тэатра ў Фэйсбуку. Прычына звальнення не называецца.
Дзмітрый Сямёнаў кіраваў Беларускім тэатрам лялек з 1 снежня 2022 года. У яго за плячыма Інстытут сучасных ведаў і Беларускі педуніверсітэт імя Максіма Танка. Да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі “Золак” Менска. Дарэчы за апошні час сваіх пасадаў пазбыліся і іншыя кіраўнікі беларускіх тэатраў. У сакавіку быў звольнены дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта, у красавіку — мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра “Лялька” Віктар Клімчук.