BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Звыш ста чалавек прыйшло на адкрыццё выставы «Podlaski wymiar sztuki»

Больш ста чалавек прыйшло на адкрыццё калектыўнай выставы «Podlaski wymiar sztuki», якая адкрылася ў выставачнай зале Падляшскай оперы. У выставе ўдзельнічае 28 мастакоў з Беластока, Падляшша і з цэлай Польшчы. Сваімі ўражаннямі ад вернісажу падзяліўся кіраўнік беластоцкай галерэі «Маршанд» Януш Жабюк.

Я такой выставы яшчэ не наведваў у Беластоку, дзе прадстаўлены 28 мастакоў і больш за 60 работ. Мастакі — з Беластока, з Падляшша і з усёй Польшчы. Разнастайнасць тэм і тэхнік жывапісу велізарная, а цікавасць і колькасць людзей, якія наведваюць гэтую выставу, сведчаць пра вялікую патрэбу ў такіх імпрэзах. Людзі адкрываюць, што мастацтва таксама ёсць лекам у цяжкія моманты і можа памагчы проста жыць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

На адрыццё выставы не змаглі патрапіць усе жадаючыя, бо ўваход быў па запрашэнням. Арганізатары выставы запланавалі яшчэ адзін дзень спаткання з мастакамі – 25 студзеня. Бясплатныя запрашэнні для ўдзелу ў гэтых спатканнях можна атрымаць у касе Падляшскай оперы.

Беларускае Радыё Рацыя