BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Незалежнасць — гэта 25-е сакавіка» – рэпартаж Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага

У Беластоку Дзень Волі — гэта не толькі дата ў календары, але і жывая традыцыя, якая доўжыцца ўжо амаль чатыры дзесяцігоддзі: ад першага падпольнага святкавання ў 1986 годзе да сённяшніх шматлюдных сустрэч беларускай супольнасці. Горад памятае і вялікае святкаванне 100-годдзя БНР у 2018 годзе, калі бел-чырвона-белыя сцягі зноў запоўнілі Філармонію, а словы пра свабоду гучалі асабліва моцна. Да гэтых падзей далучаецца і духоўны момант: у царкве Яна Багаслова адбываецца ўжо традыцыйны беларускі малебен. Што сёння азначае незалежнасць для беларусаў у Беластоку? Як яна гучыць у словах, малітвах і асабістых гісторыях? І як адгукаецца ў радках эсэ Уладзіміра Арлова «Незалежнасць — гэта…»?

Пра гэта — у рэпартажы Вольгі Сямашкі і Юркі Ляшчынскага «Незалежнасць — гэта 25-е сакавіка».