1 траўня Польшча адзначае 20-ю гадавіну ўступлення ў Еўразвяз. Прынамсі ў Варшаве пройдзе вялікае вулічнае святкаванне.

Пра тое, што і Беларусь магла б святкаваць падобную дату, разважае беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец:
– Беларусь магла бы таксама быць у гэтым спісе, таму што ў 1995 годзе было падпісана пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам. Не паспелі краіны ЕЗ правесці ўсю ратыфікацыю. Лукашэнка ў лістападзе 1996 года правёў так званы рэферэндум, які перакрэсліў усе планы Беларусі па развіцці асацыяцыі з Еўразвязам. Але пагадненне было падпісанае ў 1995 годзе. Раней за былыя краіны Савецкага Саюзу.
Па словах палітолага, за 20 год сяброўства ў ЕЗ Польшча атрымала каля 160 мільярдаў еўра з еўрапейскіх фондаў, і займае 6-ю пазіцыю сярод усіх эканомік ЕЗ. У 2004 годзе ў ЕЗ разам з Польшчай уступілі Чэхія, Славакія, Венгрыя, Латвія, Літва, Эстонія, Славенія, Мальта і Кіпр.
Беларускае Радыё Рацыя