Аднаўленне незалежнасці Польшчы ў 1918 годзе – гэта шэраг падзей, якія ў канчатковым выніку прывялі Польшчу да суверэннай, незалежнай дзяржавы, суб’екту міжароднага права.
Польшча аднаўляе суверэнітэт пасля 123 гадоў падзелу (150 гадоў ад першага падзелу) паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстыяй. У наш час ушаноўваюць гэты факт: Дзень нацыянальнай незалежнасці адзначаецца 11 лістапада, у гадавіну перахода ваеннай улады да Юзафа Пілсудскага.

Давайце прыгадаем асноўныя факты таго часу. Менавіта таго, а не ранейшых нацыянальна-вызвольных паўстанняў ХІХ стагоддзя.
Першым і асноўным фактарам было тое, што дзяржавы, якія у канцы ХVIII стагоддзя падзялілі між сабою І Рэч Паспалітую і Вялікае Княства Літаўскае, якое было раўнапраўным субектам дзяржавы «абодвух народаў», пачалі з сабою ваяваць. Кайзераўская Нямеччына і Аўстра-Венгерскае Кесарства з аднаго боку, а Расейская Царская Імперыя з іншага. Гэта лета 1914 года, і пачатак Вялікай, або Першай Сусветнай Вайны.
І тут быў шанец для Польшчы.
1916 год
5 лістапада
— нямецкія і аўстрыйскія ўлады выдаюць Акт 5 лістапада, які гарантуе стварэнне марыянеткавага Царства Польскага, але толькі ў 1918 годзе.
1917 год
-14 студзеня – пачатак дзейнасці Часовага дзяржаўнага савета (Tymczasowа Radа Stanu), што азначае фармальнае існаванне Царства Польскага.
12 верасня
– Рэгенцкі савет прыступае да выканання абавязкаў кіраўніка дзяржавы.
1918 год
8 студзеня
– прэзідэнт ЗША Томас Вудра Вільсан у сваім пасланні Кангрэсу прадставіў мірную праграму (так званыя чатырнаццаць пунктаў Вільсана), у якой (пункт 13):
пастуляваў стварэнне незалежнай Польскай дзяржавы.
3-га сакавіка
— Савецкая Расея прызнала незалежнасць Польшчы паводле Брэсцкага міру ( паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай).
29 жніўня
– Савецкая Расея пастановай свайго ўрада, гэта значыць Савета Народных Камісараў, анулявала дагаворы аб падзелах Польшчы, і, такім чынам, як другая краіна ў свеце (пасля ЗША) прызнавалі права польскай нацыі на незалежнасць і аб’яднанне)
Наўрад ці сапраўды залежала Саветам на незалежнасці Польшчы (два гады пазней пачалася польска-савецкая вайна), ці гэта толькі дыпламатычныя гульні – факт такі быў.
7 кастрычніка
— абвяшчэнне Рэгенцкай радай незалежнасці Польшчы.
12 кастрычніка
– дэкрэтам Рэгенцкай Рады прынесена прысяга на вернасць Польскім Узброеным Сілам.
«Польскай дзяржавы і Рэгенцкай Рады, як часовага намесніка будучай улады.
13 кастрычніка
— абвяшчэнне незалежнасці Закапанскай рэспублікі на чале з пісьменнікам Стэфанам Жэромскім; гэта было першае месца ў Польшчы, дзе афіцыйна было заяўлена непадпарадкаванне акупацыйным уладам.
19 кастрычніка
– стварэнне Нацыянальнай рады Цешынскага княства.
23 кастрычніка
– Стварэнне ўрада Юзафа Свяжынскага.
24 кастрычніка
— генерал Ганс фон Беселер пакінуў пасаду камандуючага польскімі ўзброенымі сіламі.
28 кастрычніка
-Польскія дэпутаты аўстрыйскага парламента заснавалі ў Кракаве Польскую Ліквідацыйную камісію для Галіцыі і Цешынскай Сілезіі, якая павінна была ўзяць уладу над Галіцыяй. Яе старшынём быў Вінцэнты Вітос.
30 кастрычніка
– Нацыянальная рада абвясціла аб прыналежнасці Цешынскага княства да польскай дзяржавы.
Пачалося раззбраенне аўстрыйскіх гарнізонаў (у тым ліку Кракава, Цешына, Закапанага). Камендант кракаўскага гарнізона генерал Баляслаў Роя выклікаў да сябе вышэйшых польскіх афіцэраў з мэтай пераняць камандаванне ў Заходняй Галіцыі ад аўстрыйцаў.
1 лістапада
Войскі Польскай арганізацыі вайсковай (POW) пачалі раззбраенне нямецкіх і аўстрыйскіх салдатаў (у тым ліку ў Радаме).
У Любліне была створана Польская скаўцкая асацыяцыя, якая аб’яднала тры польскія скаўцкія арганізацыі.
Украінскі пераварот у Львове, пачатак баёў за Львоў і польска-ўкраінскай вайны.
2 лістапада
— У акупаваным тады Аўстрыяй, Радаме гэтак званы Камітэт пяці быў першым на тэрыторыі Каралеўства Польскага (частка польскіх тэрыторыяў, якая да 1915 года належала да Расейскай Імперыі) перайшла з-пад улады акупантаў ( тады аўстрыйцаў і немцаў) і абвясцілася цалкам суверэнную Радамскую рэспубліку.
– Створаны Савет рабочых дэпутатаў у Любліне.
6/7 лістапада
– Ноччу ў Любліне ўтвараецца, праз левых незалежніцкіх польскіх дзеячоў урад Ігнацыя Дашынскага.
10 лістапада
Юзаф Пілсудскі прыбыў на галоўны вакзал у Варшаве спецыяльным цягніком з Берліна, быў ён вызвалены з турмы ў Магдэбургу. Яго вітаў рэгент князь Здзіслаў Любамірскі.
Польскія левыя па сёння заклікаюць цэлебраваць свята Незалежнасці 7 лістапада, гэта значыць у гадавіну стварэння першага ўраду незалежнай Польшчы.
11 лістапада
-Рэгенцкая рада перадала вярхоўную ўладу над войскам брыгадзіру Юзафу Пілсудскага і прызначыўшы яго галоўнакамандуючым польскімі войскамі.
«Рэгенцкая рада польскага народа заяўляла: Перад абліччам навіслай знешняй і ўнутранай небяспекі аб’яднаць усе ваенныя парадкі і падтрыманне парадку ў краіне. Рэгенцкі савет дэлегуе ўладу, ваеннае і вярхоўнае камандаванне польскіх войскаў, падпарадкаванае брыгадзіру Юзафу Пілсудскага».
Пасля перамоваў Пілсудскага з Цэнтральнай жаўнерскай радай нямецкія войскі пачалі адыход з Каралеўства Польскага.
За 7 дзён было эвакуавана каля 55 тысяч нямецкіх салдатаў.
11 лістапада – дата, абраная ў Другой Рэчы Паспалітай як успамін аднаўлення фактычнай незалежнасці Каралеўства Польскага (хаця фармальна незалежнасць Каралеўства была абвешчана 7 кастрычніка)
-Рэгенцкая Рада даручае Юзафу Пілсудскаму місію стварэння Нацыянальнага ўрада.
Генерал-губернатар Варшавы Ганс фон Беселер (кайзераўскі) пакідае Каралеўства Польскае.
13 лістапада
— Польскі нацыянальны камітэт у Парыжы прызнаны Францыяй фактычным урадам, тым самым далучыўшыся да групоўкі пераможцаў Антанты.
14 лістапада
самароспуск Рэгенцкай Рады і пераход усяго яе складу да вярхоўнай дзяржаўнай улады для Юзафа Пілсудскага, як галоўнакамандуючага ў Польшчы.
Пілсудскі прызначае Ігнацыя Дашынскага старшынём кабінета міністраў.
15 лістапада
– Змена назвы краіны з «Каралеўства Польскага» на «Рэспубліка Польшча». ( ІІ Рэч Паспалітая Польшча).
16 лістапада
– Юзаф Пілсудскі падпісаў тэлеграму аб утварэнні Незалежнай дзяржавы.
17 лістапада – пасля адстаўкі Дашынскага, Юзаф Пілсудскі прызначае Енджэя Марачэўскага прэм’ер-міністрам.
19 лістапада
-Заканчэнне эвакуацыі германскіх войск з РП,
пасланне з Варшаўскай цытадэлі тэлеграмы аб утварэнні Незалежнай дзяржавы.
21 лістапада
– Польшча, як незалежная дзяржава першай прызнана была de facto ўрадам Германскай Рэспублікі праз яе пасланніка ў Варшаве Гары Кеслера, але ненадоўга, польска-нямецкія дыпламатычныя адносіны былі разарваныя 15 снежня.
22 лістапада
— падпісанне дэкрэта аб палітычных асновах РП, абвешчанага 29 лістапада.
– дэкрэт аб выбарчым праве і аб парадку выбараў у заканадаўчы орган – Сейм.
29 лістапада
– Юзаф Пілсудскі заступае на пасаду кіраўніка дзяржавы як «часовы кіраўнік дзяржавы».
27 снежня
– пачатак Вялікапольскага паўстання ў Познанскай Правінцыі (тая частка Рэчы Паспалітай «Познанскае Княства», якая была пад нямецкім панаваннем падчас падзелаў).
1919 год
16 лютага
— У Трыры (Trewirze) падпісана перамір’е, якое завяршыла Вялікапольскае паўстанне, якое было ўключанае ў склад незалежнай Польшчы.
Аднак, сам працэс ад абвяшчэння незалежнасці да стварэння дзяржаўных структураў улады, прадстаўнічых органаў, правасуддзя і г.д., быў не менш важным. Бо чакала сапраўднае ўмацаванне незалежнасці новай Польскай дзяржавы.
Вызначэнне, ці ў гэтым выпадку, ад(за)ваяванне дзяржаўных межаў, наперадзе польска-бальшавіцкая вайна на ўсходзе -1920 год, плебісцыты, да каго будзе належаць спрэчныя з немцамі тэрыторыі, на Верхняй Сілезіі -1 919 год, на Варміі і Мазурах ды Павіслі -1920г, і далейшыя змаганні ў трох Слёнскіх паўстанях ў 1919, год пазней ды 1921 годзе. Гэта ўсё і шансы і пагрозы пабудовы новай дзяржавы. Але і пагрозы ад новай дзяржавы.
Пасля заканчэння польска-бальшавіцкай вайны быў Рыжскі мір, які падзяліў de facto Беларусь і Украіну паміж Савецкай Расеяй і ІІ Рэччу Паспалітай. Да таго Віленшчына была сілком адабраная ад нова ўтворанай Літоўскай рэспублікі праз «бунт генерала Люцыяна Жэліхоўскага», які стварыў марыянеткавую дзяржаву – Літву сярэднюю, якую ў 1922 годзе ўключылі да ІІ Рэчы Паспалітай (па нібыта жаданні абранага мясцовага сойму).
Гэтыя падзеі разбурылі пачатковую ідэю Юзафа Пілсудскага, каб адноўленая Рэч Паспалітая Польшча была федэратыўнай дзяржавай, дзе ў большай ці меншай (хіба меншай) ступені яе суб’ектамі былі таксама Беларусь, Украіна і Літва. Аднак так не сталася.
Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя






